Зміцер Падбярэзскі - Сталёвая поўня
Тут можно читать бесплатно Зміцер Падбярэзскі - Сталёвая поўня. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год неизвестен.
Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте knigi-for.me (knigi for me) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию),
описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Мінула колькі гадзін. Звечарэла. Завіруха пачала супакойвацца, вецер налятаў на два скурчаныя целы ўсё радзей. Неба паступова вызвалілася ад хмар, мароз усё мацней ахутваў зямлю. Колкія зоркі пераміргваліся на небе. З-за вершалін бору паволі высунуўся месяц, аднак і ў ягоным гулкім святле немагчыма было зразумець, што тут адбылося. Зіма легла на зямлю надоўга. А па вясне адзін толькі чалавек мог пра тое распавесці. Ды не стаў таго рабіць. Парэшткі вайскоўцаў дзед Васільевіч закапаў на ўскрайку бору. Пасткі пратрымаў пару дзён у рачной вадзе, пасля чаго змазаў салам, абгарнуў анучай і схаваў у леснічоўцы пад ложкам.